За час існаваньня незалежнай Беларусі ў краіне склаўся своеасаблівы палітычны каляндар. Нават два календары, бо ў грамадзтве існуюць дзьве моцныя субкультуры — улада і апазыцыя. Калі ўзяць за прынцып канструкцыю народных календароў — назва месяца паходзіць ад назвы роду дзейнасьці або стану прыроды, — паліткалендары могуць выглядаць наступным чынам.

Апазыцыйны каляндар

Севярын (колішні люты). Паходзіць ад ініцыятывы Паўла Севярынца кожны год на 14 лютага швэндацца па эўрапейскіх амбасадах і ўручаць амбасадарам «валянцінкі».

Бэнээрык (колішні сакавік). Паходзіць ад даты 25 Сакавіка — гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Тут няма чаго ўдакладняць.

Шляхетнік (былы красавік). Паходзіць ад назвы галоўнага гіта палітсэзону — «Чарнобыльскі шлях».

Акрэсьцінь (колішні травень). Паходзіць ад практыкі ўладаў арыштаваных падчас 26 красавіка і 1 траўня апазыцыянэраў пасьля суду дастаўляць у турму на Акрэсьціна, дзе тыя сядзяць тыдзень-два. Адсюль і назва месяца.

Басовуль (былы ліпень). Паходзіць ад музычнага фэстывалю «Басовішча» ў Польшчы. Самая прагрэсіўная частка моладзі едзе туды, каб пакаўбасіцца пад дэцыбэлы «Н.Р.Му» і ўжрацца MTV (моцным танным віном).

Каалічнік (некалі быў кастрычнікам). Паходзіць ад практыкі апазыцыянэраў заключаць ў гэты час году міжпартыйныя кааліцыі.

Афіцыйны каляндар

Газій (колішні люты). Назва ад дзяжурных разборак з «Газпромам» наконт таго, хто каму вінаваты.

Сэлекторык (былы сакавік). Назва паходзіць ад сэлектарных нарад па пасяўной з гваздом нумару — публічнай лупцоўкай чыноўнікаў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0