Лад сямейны — гэта калі ёсьць два тэлевізары.
Лазьня — месца, дзе можна сустрэць самых гарачых жанчын.
Ланцуг залаты — упрыгажэньне тых, каму сьвецяць жалезныя кайданкі.
Лекцыя — барацьба голаду са сном.
Лёс — каханьне шахцёра і стуардэсы.
Лібэрал — чалавек, якога кансэрватары лічаць радыкалам, а радыкалы — кансэрватарам.
Лінія — даўжыня без шырыні.
Лінія простая — беглая кропка.
Лісьлівасьць — майстэрства казаць іншаму тое, што ён сам пра сябе думае.
Лукашэнка Аляксандар — самотны бацька савецкіх беларусаў.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"