Пайшоў з жыцьця Чалавек вялікае душы, Асоба, гаспадар свайго слова, Мужчына, які сьціпла прымаў ганараваньні і годна пераносіў удары лёсу.

У 5 гадоў (нарадзіўся 15 сьнежня 1940 г. у Быхаве), ён застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў Грудзінаўскім дзетдоме. Далей — школа, рамеснае вучылішча, праца машыністам, войска, вучоба на філфаку БДУ. Усё сваё жыцьцё ён аддаў філялёгіі. Звыш 300 навуковых прац, у тым ліку больш за 30 кніг — спадчына вялікага вучонага, доктара філялягічных навук, прафэсара, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі. Браніслаў Плотнікаў быў сапраўдным інтэлігентам. Ён быў таленавіты ва ўсім: песьня беларуская, песьні славянскіх народаў у яго выкананьні ўпрыгожвалі любую вечарыну. Яго жарт, дасьціпнае слова, тост гарманічна дапаўнялі вастрыню навуковага досьведу. Асобная старонка біяграфіі Браніслава Аляксандравіча — яго праца на пасадзе дэкана філялягічнага факультэту БДУ.

Сьпі спакойна, наш дарагі калега, настаўнік, дружа!

Уладзімер Кароткі

Рэдакцыя «НН» выказвае спачуваньні блізкім Браніслава Плотнікава. Мы будзем памятаць яго як навукоўца, які ў 1998 годзе абараняў права «Нашай Нівы» выдавацца клясычным правапісам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0