Рух нямецкіх «зялёных» нарадзіўся ў 1970-х. 25 гадоў таму, 13 студзеня 1980 г., было абвешчана аб стварэньні палітычнае партыі. За 25 гадоў з антыпартыйнае партыі колішнія скандалісты вырасьлі ва ўдзельнікаў урадавай кааліцыі. Ёшка Фішэрбольш ня ходзіць у кедах на пасяджэньні ўраду.

Пагроза для дэмакратыі

Ужо ўвесну 1977 г. у Заходняй Нямеччыне складаліся сьпісы абаронцаў навакольнага асяродзьдзя і праціўнікаў атамнай энэргетыкі, а ў кастрычніку 1979 «зялёныя» ўпершыню трапілі ў ландтаг, адбылося гэта ў зямлі Брэмэн.

Напачатку некаторыя прадстаўнікі «сур’ёзных партый» бачылі ў перадвыбарных сьпісах зялёных «пагрозу для дэмакратыі». Але ўжо праз тры гады пасьля заснаваньня партыі стракатая група ў кедах і бэзавых камбінэзонах, з сымбалічнымі сланечнікамі і галубамі міру, увайшла ў бундэстаг. Яны дэманстравалі, за што яны выступаюць, прыцягнуўшы ў бонскі ўрадавы квартал засохлую елку са Шварцвальду і вялізны гумовы глёбус: абарона навакольнага асяродзьдзя і антыатамная палітыка, трэці сьвет, роўнасьць полаў і мір.

Першыя дэпутаты ад «зялёных» — сярод іх цяперашні міністар замежных спраў Ёшка Фішэр — хацелі выкарыстаць парлямэнт як прастору для палітычных памкненьняў грамадзян¬скіх інцыятыў. З таго часу «зялёныя» адмовіліся ад многіх сваіх палітычных мэтаў, навучыліся ісьці на кампрамісы і з «пагрозы для дэмакратыі» ператварыліся ў цалкам салідную экалягічна-лібэральную партыю. Бютыкофэру больш падабаецца іншае азначэньне: маўляў, ягоная пар¬тыя з «канфрантацыйных зялёных» зрабілася партыяй «канструктыўных зялёных».

У парлямэнце і ўрадзе

«Зялёным» хутка давялося пераканацца, што ў якасьці маленькай апазыцыйнай партыі яны, як бы ні стараліся іх дэпутаты, мала што могуць зрабіць. Адзіным посьпехам у іхным паслужным сьпісе была забарона на ўвоз у Нямеччыну марскіх чарапах. У сваім палітычным бясьсільлі «зялёныя» часта паварочвалі свае сілы супраць саміх сябе. Змаганьне ўнутры партыі паміж «рэалістамі» і «фундамэнталістамі» скончылася перамогаю рэалістаў, згрупаваных вакол Ёшкі Фішэра.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АП; паводле Stern.de

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0