Паводле Мінстату, рэкардсмэнам па дарагоўлі летась было сала — цана на яго паднялася на 46,3%. Сьвініна падаражэла на 42,5%, ялавічына першай катэгорыі — на 35,5%. Таксама шпарка расьлі цэны на паслугі — плата за праезд у транспарце ды кошт юрыдычных паслуг павысіліся на 33—36%. Сярод нехарчовых тавараў у рэкардсмэнах ровары з матацыкламі (на 17,3%), газэты (16,2%) ды пральныя машыны (14,3%).

360-тонны БелАЗ

Новая магутная машына — больш за 360 тон — будзе створана на прадпрыемстве БелАЗ для патрэбаў вугальных разрэзаў Кузбасу. Дагэтуль самай магутнай машынай быў самаскід груза-падымальнасьцю 220 т.

Вярніце грошы!

Беларусь выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс у барацьбе з вынікамі цунамі — міністар спорту і турызму Юры Сівакоў накіраваў у Расейскае фэдэральнае агенцтва па турызьме ліст, прапанаваўшы выплаціць кампэнсацыі беларускім турыстам, якія адмовіліся ехаць на разбураныя курорты Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Беларускія турапэратары прадавалі падарожжы, прапанаваныя маскоўскімі фірмамі. Цяпер расейскія кампаніі масава адмаўляюцца вяртаць грошы.

Астатнія навіны чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АК; АФН, БелаПАН, svaboda.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0