Адным з галоўных фактараў посьпеху апошніх аксамітавых рэвалюцый (у Грузіі і Ўкраіне) стаў моцны брэнд. У аснову быў пакладзены вобраз расьліны. Для Шэварднадзэ самая ненавісная сёньня песьня — «Мільён пунсовых руж». На Майдане, калі, скандуючы «Кучму геть!», вы раптам сарвалі голас, дастаткова было ўзяць у рукі апэльсін, каб выказаць сваю думку.

Беларускай апазыцыі варта было б апэратыўна заняцца пошукамі свайго аналягу грузінскай ружы і ўкраінскага апэльсіну.

З чутак, якія даходзяць зь нетраў паліткухні, можна зразумець, што ў фінал кастынгу на расьліну-2006 выйшлі дзьве культуры-кандыдатуры — бульба і васілёк.

Давайце разгледзім канкурсантаў дэталёва, вызначыўшы пазытыўныя і нэгатыўныя вынікі іх абраньня ў якасьці брэнду.

Бульба

Плюс: расьліна, безь якой цяжка ўявіць экзыстэнцыю беларусаў. Рух бульбашоў (так аўтаматычна будзе называцца апазыцыйны блёк) дзякуючы назьве захапляе кожнага жыхара Беларусі.

Мінус: агародніна задае ня толькі назву рэвалюцыі (у нашым выпадку бульбяной), але і вызначае фарбы кампаніі. Паколькі колер у бульбы звычайна карычневы, байцы «бульбяной рэвалюцыі» маюць выкарыстоўваць сымболіку з карычневай афарбоўкай. І вожыку зразумела, якой будзе рэакцыя на першы пікет «карычневых». Выклічуць Азаронка і даручаць яму забадзяжыць новую «кансьпіралёгію» аб гістарычнай сувязі паміж «карычневымі» апазыцыянэрамі і карычневымі «штурмавікамі» Рэма.

Васілёк

Плюс: неўміручы твор Багдановіча забясьпечыў «цьвятку радзімы» стабільна пазытыўны імідж у народнай сьвядомасьці. Зь невялікай карэктурай радкі можна выкарыстаць для палітпрапаганды: «І голас аддае рука. За адзінага ад «Блёку васілька»!»

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0