Вельмі засмуцілі росказьні пра высокую падпіску на «Беларусь сегодня», «Рэспубліку» і г.д. Мне ўжо другі год прыносяць «Беларусь сегодня», хоць я яе ніколі не выпісваў.

Дазнаўся, што выпісалі па старой рабоце, а калі пачаў абурацца — мне адказалі, што іх прымусілі чыноўнікі. Дайсьці да такога абсурду! Каб прымушалі выпісваць газэты за кошт падаткаплатнікаў, нават пры бальшавіках не дадумаліся.

Я многа год рэгулярна выпісваю свае любімыя газэты — «Нашу Ніву», «Народную воля», «Наша слова», якія чытаю ад першай старонкі да апошняй. Вялікі дзякуй за вашу высакародную, вельмі цяжкую ў цяперашні час працу.

Анастас Семяновіч, Бараўляны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0