Cпадарожнікаваму БТ прысьвячаецца
Праз праменьне рэнтгену
пасьля здымку мазгоў і носу
На гаўбцы настаўляю антэну —
прыгажуняў глядзець заморскіх.
І ня ўцяміць дзецям саўдэпу,
што за цуд «Ці-Ві з спадарожніка»,
і цікуюць «анценіну гэту»,
дзе блякбастэры й пазадарожнікі.
Там няма ні як жнуць, ні як сеюць,
а таму ультра- ім фіялетава,
што ты гоніш:
«Не глядзець жа канал «Расея»,
дзе з частотнасьцю «маць»
ужываецца слова «кореш»?..»
Там можна глядзець перадачы,
выпраўляючы свой акцэнт.
Вось толькі адна незадача:
у кожным фільме, бадай, «happy end».
Вельмі хутка, дарэчы, у этэры сваё —
можа, там будзе ўсё ў мармэлядзе?
Ды, каб не расчароўвацца зноў: «ё-маЁ!», —
сьляпы прашаптаў: «Паглядзім…»
Менск