Кожную апошнюю суботу месяца ў Таварыстве беларускай культуры праходзіць сустрэча сяброў таварыства.

Старшыня Хведар Нюнька азнаёміў прысутных са сьвежымі нумарамі тыднёвіка «Ніва», якія дасылае рэдакцыя Праграмнай рады з Беластоку, а таксама з мясцовай літоўскай газэтай «Voruta», што прысылае рэдакцыя газэты — усім выказываем удзячнасьць...

Прысутныя праслухалі і паглядзелі матэрыялы пра падарожжа па Нарачанскім краі і выказалі свае прапановы і пажаданьні наконт плянуемай паездкі ў жніўні па Браслаўскаму рэгіёну.

На заканчэньне паэтка Вера Хамянюк прачытала свой верш, прысьвечаны памяці Васіля Быкава.

Наступная імпрэза адбудзецца 28 ліпеня і будзе прысьвечана дзесяцігодзьдзю з дня сьмерці (28.07.1997) заснавальніка ТБК Лявона Луцкевіча.

Хведар Нюнька, Вільня, 1 ліпеня 2007 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0