Напярэдадні ваяжу я ведаў, што 22 студзеня ў Маскве кампартыя ладзіць мітынг, прысьвечаны нядаўнім пратэстам. Мітынг адбываўся на пляцы Горкага, што побач зь Беларускім вакзалам. Для падняцьця настрою арганізатары яшчэ зранку ўрубілі на ўсю моц трансьляцыю патрыятычных і рэвалюцыйных песень. Іх абрыўкі можна было пачуць нават на вакзальным пэроне. Таму пасажыры ранішніх цягнікоў з Захаду былі вельмі зьдзіўлены, што іх сустракаюць матывам «Варшавянкі». Што яшчэ прыдумаў мэр Лужкоў?

Яшчэ больш зьдзівіў маскоўскі маштаб прафіляктыкі экстрэмізму. Маніфэстантаў было прыкладна пяць тысяч чалавек. Іх атачылі два карэ міліцыянтаў і АМОНаўцаў з сабакамі. Апроч таго, міліцыя стаяла цераз кожны мэтар, яны пабудавалі ў дадатак дзьве агароджы з турнікетаў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0