Мяне даўно каўбасіць пытаньне: чаму лукашэнкаўская Беларусь аніяк не адлюстравана на вялікім галівудзкім экране? Праблема нават ня ў тым, што мне прысьпічыла ўбачыць знаёмых сучасьнікаў у выкананьні супэрзорак: скажам, роль Яго цудоўна выканаў бы Джым Керы, Пазьняка — П’ер Рышар, Зьмітра Бандарэнку — Брус Уіліс… Проста іншым шляхам, чым праз «бульвар зорак», увагі чалавецтва (чалавецтва, а ня двух-трох экспэртаў па праблемах Усходняй Эўропы) да Беларусі не прыцягнуць.

На першы погляд, пытаньне мае вось-вось вырашыцца. Хіба ў нас не апошняя дыктатура ў Эўропе? Але, як сьведчыць гісторыя, сама па сабе дыктатура нічога не гарантуе.

Тое што ў Беларусі апазыцыянэр прапаў у лазьні, дык у Бэвэрлі-Хілз вам на гэта так скажуць: узбэцкі хан палітычных апанэнтаў смаліць на вугольлі, і нават гэта не выклікае ў кінапрадусараў жаданьня здымаць нейкі «Пахтакор супраць Тэрмінатара».

Акрамя таго, калі б і зьявіўся сцэнар пра жыцьцё пад бацькам, наўрад ці б яго зацьвердзілі праз складанасьць беларускага кантэксту. Уявіце, што на студыю Paramount прыйшоў нейкі чувак са сцэнаром фільму жахаў пра праблему перарэгістрацыі партарганізацый у нежылым фондзе да 1 лютага 2005 г. Паспрабуйце давесьці амэрыкосу, чаму гэта жудасна.

Для прамоўшну Беларусі патрэбна нешта экзатычнае і агульначалавечае.

Афэра Паўла Кржываглавага — тое, што нам трэба. У выпадку экранізацыі яна абавязкова прыцягне гледачоў.

Тут ёсьць усё:

а) незвычайнае каханьне. Замежны дыплямат прыяжджае ў нейкую ўсходне-эўрапейскую краіну Х. Раптам сустракае звычайнага мясцовага юнака, і абодва нешта адчуваюць. У гэтым месцы можна разагнаць лабуду пра ломку гетэрасэксуала і комплекс парушэньня нормаў патрыярхальнай культуры. Потым пачынаецца амур (парнавэрсію даздымем і прадамо асобна) і ўсё такое;

б) рэўнасьць. У юнака была дзяўчына, лепш нават таксама апазыцыянэрка, якая працуе ў офісе дыплямата. Яна разумее, што губляе бой-фрэнда. У прыпадку шаленства ідзе ў КДБ. Тут таксама ломка: ці можна стукаць на чалавека, сябра па барацьбе з дыктатурай? Рэўнасьць перамагае. Супэркадар: герлуха пасьля доўгага роздуму цягне на сябе дзьверы жоўтага будынку з шыльдай «КДБ»;

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0