Пасьля «Знаёмства з бацькамі», калі цээрушнік і цесьць Джэк Бірнс (Робэрт Дэ Ніра) правяраў на дэтэктары хлусьні кандыдата ў зяці Гейларда Факера (Бэн Стылер), надышоў час сустрэцца і зь сямейкаю саміх Факераў.

Родныя жаніха сваё шматабяцальнае прозьвішча апраўдалі: тата (Дастын Хофман) — чульлівы гіпі й адначасова хатняя гаспадыня, маці (Барбра Стрэйзанд) — пасьпяховы сэкс-тэрапэўт для жыцьцярадасных дзядулек і бабулек, і нават маленькі сабачка Майсей вызначаецца выключна непрыстойнымі паводзінамі.

Калі ва ўтульнае гнязь¬дзечка гіпушнасьці заяж¬джае на бранявым, як танк, трэйлеры Робэрт Дэ Ніра, пачынаецца абсалютна нястрыманая й непрыстойная пацеха, якая абяцае гледачам вывіхнутыя сківіцы, сьлёзы й колікі ў жываце — і пацеха гэтая з тытрамі не завершыцца (не прапусьціце апошнія грымасы Дэ Ніра).

Хофман, Стрэйзанд і Дэ Ніра — гэта акторы такога ўзроўню, што ім дастаткова павесьці брывом, каб пераўтварыць і тэлефонны давед¬нік у трагедыю, камэдыю ці мэлядраму — паводле ўласнага жаданьня. Але галоўныя выбухі рогату адбываюцца тады, калі мэгазоркі зьвяртаюцца да зьдзяцінеласьці й абсурду.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Жанр: камэдыя сытуацый

Адзнака: 5,5 (з 10)

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0