Я знаю Міхаіла Марыніча даўно, яшчэ калі ён стаў старшынём навастворанага Маскоўскага райвыканкаму сталіцы. Потым — калі ён працаваў у гарвыканкаме. Пазьней мы сустрэліся на выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савету XII скліканьня. Я тады быў у выбарчай камандзе аднаго майго знаёмага ў Партызанскім раёне. А Міхаіл Марыніч балятаваўся па гэтай акрузе і перамог. Гэта вялікі працаўнік, які меў моцную сувязь зь людзьмі. Але самая важная яго рыса — ён заўсёды быў сумленны перад людзьмі, а да таго ж быў вялікім грамадзянінам вялікай Беларусі. Потым — міністар, пасол. Але ж вось выказаў сваё жаданьне балятавацца на пасаду прэзыдэнта роднай Беларусі. Нібы сьнежны камяк пакацілася на Міхаіла Марыніча апала — улады супакоіліся, толькі калі засадзілі чалавека на пяць гадоў за краты. «За што?» — хочацца крыкнуць. Але хто гэта пачуе?

Апанас Семяновіч, Бараўляны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0