У панядзелак расейская газэта «Коммерсантъ» выйшла зь белымі старонкамі.

Гэтак газэта адрэагавала на рашэньне суду спагнаць зь яе 310,5 млн рублёў (каля 11 млн даляраў) на карысьць «Альфа-банку» ў якасьці кампэнсацыі за шкоду яго рэпутацыі. Нездаволенасьць «Альфа-банку» выклікаў артыкул аб летнім «крызісе даверу» да банкаў, падчас якога да банкаматаў выстройваліся даўжэзныя чэргі. На першай старонцы газэты друкуецца здымак кіраўніка «Альфа-банку» Міхаіла Фрыдмана, які паціскае руку Пуціну. Абвяржэньне «непраўдзівай інфармацыі» надрукаванае дагары нагамі, затое двойчы — паводле закону абвяржэньне павінна друкавацца на тым месцы, дзе быў надрукаваны артыкул (на 1-й і 7-й старонках), аднак закон не забараняе друкаваць яго ў перакуленым выглядзе.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0