Якая ж гэта Зорка, што вяла магаў? Ведама ж, гэта Наказ Брацтва, каб прывітаць Езуса ды захаваць і перадаць беднай сям'і нейкія сродкі.

Па твары зямлі, ня ведаючы дакладнага месца, мы йшлі. Наказы Тэрафіма вялі з дня ў дзень. Калі мы чулі - “блізка”, менавіта тады мы гублялі ўсякія прыкметы жытла.

Ці можна чакаць цуд нечуванага Зьвеставаньня сярод верблюдзіных адкідаў ды равучых аслоў? Мысьленьне людкое намагалася зьмясьціць будучага Прарока хоць бы каля храму ці сярод велічных сьцен.

Мы атырмалі Наказ спыніцца ў беднай карчме. У нізкім памяшканьні, абмазаным глінаю, мы спыніліся на ноч. Вонішча ды маленькая алейная лямпа напаўнялі пакой чырвоным сьвятлом.

Пасьля вячэры мы заўважылі, як служка зьлівае рэшткі малака ў асобную амфару. Сказалі ёй: “Няладна захоўваць гэта”. Яна ж сказала: “Не для цябе. Гаспадар, ды дзеля беднае жачыны. Тут за сьцяной жыве цясьляр, у якога нядаўна нарадзіўся сын”.

Згасіўшы агонь, мы ўзлажылі рукі і папыталі: “Куды нам ісьці далей?” было сказана: “Бліжэй блізкага, ніжэй нізкага, вышэй высокага”. Не зраузмеўшы сэнсу, мы прасілі Наказу. Але было сказана толькі: “Хай вушы чуюць”.

І сядзелі мы ў цемры ды немаце. І пачулі, як заплакала дзіця дзесьці за сьцяной. Мы сталі зважаць на водгульле плачу і ўчулі матчыну песеньку, якую можна было часта пачуць у хаце земляроба. Яна значыцца: “Хай людзі прымаюць цябе за аратага, ды я ведаю, сынок, што ты кароль. Хто ж, апроч цябе, узгадуе збожжа найбуйнейшае? Пакліча Уладар сынка майго ды скажа: “Толькі тваё збожжа акрасіла баль Мой. Сядай са мною кароль найлепшага збожжа!” Калі мы засвоілі гэтую песеньку, тры ўдары раздаліся ў столь. Мы сказалі: “Мы раніцай пойдзем туды”.

Перад сьвітанкам мы апранулі лепшую вопратку і прасілі служку правесьці нас на водгульле плачу. Яна сказала: “Гаспадар хоча наведаць сям'ю цесьляра, лепш я правяду вас укружжка, бо тут трэба прайсьці праз загон жывёлаў”. Памятаючы Наказ, мы абралі кароткую сцьежку.

Вось за ясьлямі маленькае жытло, назіленае да скалы. Вось ля агменю жанчына і на руках Ён! Якія ж былі знакі пры гэтым? Ён працягнуў да нас ручку, і на далоні быў чырвоны знак. На гэты знак мы паклалі лепшу. Пэрліну з прывезеных намі.

Перадаўшы каштоўнасьці ды сьвятыя прадметы, мы папярэдзілі матку аб неабходнасьці вандровак. І зараз жа выправіліся назад, выходзячы праз той самы загон жывёлаў.

Усьлед матка сказала: “Бачыш, сынок, ты кароль. Гэты дыямэнт пастаў на лоб каня свайго”.

Мы сышлі, памятаючы знак чырвонай зоркі на далоні.

Тады ж было сказана памятаць час чырвонай зоркі на ілбе воя.

Пераклад зроблены Ганнай Матусэвіч паводле кніжыцы паданьняў духовага характару “Криптограммы Востока”, што вышлі ў Парыжы пад прозьвішчам Ж.Сэнт-Ілер, а папраўдзе належаць пяру духовай падзьвіжніцы Расеі Алены Рэрых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0