11.02.2005 / 13:00

«IQ-48» — сапраўдны беларускі рэп

Беларускія хіп-хопэры з «IQ-48» не гандлююць зброяй, ня клеяць крымінальных разборак і не ўжываюць наркотыкаў. Яны разам ходзяць у паходы, сьпяваюць пад акустычную гітару, чытаюць Караткевіча, а ў працоўны час гандлююць кампакт-дыскамі і будуюць мэтро. Пра «Ай-кью» піша Сяргей Будкін.

Вакаліст «IQ-48» Аляксандар Ракавец ужо шэсьць год у рэпе. Хуткія чытанкі і своеасаблівы рэпэрскі рытм «Beastie boys» і «Cypress Hill» яго зачапілі яшчэ ў школе. Тады яшчэ ня выйшаў ніводзін зборнік беларускага рэпу, а Памідор не прачытаў сваіх культавых песень-тэкстаў «Цуд на Каляды» і «Крывавае сьвята». Удзельнік адной з самых папулярных цяпер груп у сваім кірунку згадвае, як яны падкладалі пад рытмы рэпу купалаўскія словы са «Спадчыны» — і нішто сабе выходзіла!

Але юнацкія забаўкі адышлі на другі плян — трэба было набываць спэцыяльнасьць. Ракавец пайшоў па тыповай сьцяжыне хлопца зь мікрараёну: «хабза» — каледж — завод. Атрымаў «корку» тэхніка-мэханіка і пайшоў працаваць на багаты Менскі завод колавых цягачоў. Працаваў сумленна — маладога спэцыяліста прызначылі нават начальнікам участку, але пэрспэктывы і вынікі заводзкага жыцьця Ракаўца ня надта вабілі. Замест таго каб «адпачываць» разам з калегамі пасьля працоўнага дня, ён бегаў на рэпэтыцыі свайго першага музычнага праекту «Эпіцэнтар». Аднойчы на плянэрцы загадчык аддзелу зьвярнуўся пэрсанальна да яго: маўляў, парадаваў ты мяне ўчора. Аляксандар зьдзівіўся, чым ён мог пацешыць свайго шэфа ў нядзелю. Высьветлілася, што той слухаў адну з радыёстанцый, калі гасьцямі ў этэры была група Ракаўца.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру