Напярэдадні Дня сьвятога Валянціна, 13 лютага, адбудзецца 47-я цырымонія ўручэньня прэміі «Грэмі». Сёлета вылучэньне кандыдатаў праходзіла па 107 катэгорыях (на тры болей, чым летась).

Дзесяць намінацый атрымаў рэпэр Кені Ўэст з кружэлкай «Выкінуты са школы». Супернікі ў яго масьцітыя — «Beastie Boys», «Nelly», белы кароль рэпу Эмінэм, якога сёлета намінавалі толькі аднойчы.Па восем намінацый у Алішы Кіс і яшчэ аднаго выканаўцы рытм-энд-блюзу — Ашэра. На шэсьць статуэтак прэтэндуе поп-панк-гурт «Green Day» (альбом «Амэрыканскі ідыёт»). Пакуль у іх толькі адна «Грэмі» за 1994 г.

За «найлепшы жаночы поп-вакал» змагаюцца ісьляндка Б’ёрк, былая настаўніца музыкі Шэрыл Кроў, поп-блюзавая ляўрэатка 2004 году Нора Джонс, цудоўная і нечаканая Гвэн Стэфані ды Джос Стоўн. Агучаная вэрсія кнігі Біла Клінтана («Маё жыцьцё») намінавана за «найлепшы размоўны альбом». Летась Клінтан ужо атрымліваў «Грэмі» за ўдзел у запісе музычнай казкі С.Пракоф’ева «Пеця і воўк» разам зь Міхаілам Гарбачовым і Сафі Ларэн.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Тэда Лі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0