11.02.2005 / 13:00

Адам Глёбус

1980 (?). Міронаў і валасы

Пісьменьнік-марыніст Міронаў праславіўся ў літаратурным асяродзьдзі не раманамі пра маракоў-вайскоўцаў, а штогадовым зьяўленьнем на Крымскай паўвысьпе, у мястэчку Кактэбэль, дзе ён травеньскім ранкам узыходзіў на гару з магілай паэта Валошына, распранаўся дагала і запалкамі спальваў на сваім целе ўсе валасы. Галаву, бараду і пахавіньне Міронаў галіў загадзя. Такі цалкам безвалосы марыніст-пісьменьнік апаляўся на беразе Чорнага мора ажно да верасьня і быў напрыканцы лета самым загарэлым літаратурным дзеячам на ўсіх бязьмежных прасторах Савецкага Саюзу.

Напiсаў 03.10.2004, 11:35.

2004. Саша і слоган

Саша Карпейчык прыдумаў палітычны слоган і не стамляецца паўтараць: «Адно жыцьцё — адзін прэзыдэнт!» Паўтарае і дзівіцца, што ніхто не бярэ слоган на ўзбраеньне. Пэўна, тым, хто жыве пад гэтым слоганам, усё яшчэ цяжка яго вымавіць.

Напiсаў 10.10.2004, 14:10.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру