11.02.2005 / 13:00

Юры Хашчавацкі: Я падтрымліваю падпольле

Не падпарадкоўвацца, не ісьці, не падыгрываць. Чалавек, які прыйшоў на палітінфармацыю, ужо падпарадкаваўся. З кінарэжысэрам Юр’ем Хашчавацкім гутарыць Андрэй Расінскі.

«НН»: Спадару Хашчавацкі, у Вас шмат прац — «Каўкаскія палоньнікі», «Багі сярпа і молата», «Аранжавыя камізэлькі», «Дажыць да любові» і «Звычайны прэзыдэнт». Які фільм Вам найбольш дарагі?

Юры Хашчавацкі: Якога вы мо і ня бачылі — «Расейскае шчасьце». Ён у прафэсійным сэнсе найбольш цікавы. У ім удалося наблізіцца да таго ідэалу ў дакумэнтальным кіно, які я сабе ўяўляю. Дакумэнтальнае кіно амаль нічым не адрозьніваецца ад ігравога, толькі ў ігравым кіно ў цябе ёсьць гісторыя — і трэба стварыць героя, а ў кіно дакумэнтальным у цябе ёсьць геніяльныя героі.

Герой геніяльны — бо ніводны актор так сыграць ня здольны, як канкрэтны жывы чалавек. Задача — убачыць у ягоным жыцьці тую гісторыю, у якой ён будзе найболей цікавы. Гісторыя і драматургія паводле Арыстоцеля і жывая гісторыя разгортваюцца на нашых вачах. Але безь літаратурнага хрыбта няма кіно — усе жанры ўжо былі створаны ў літаратуры.

«НН»: А Вас не засмучае, што самая знакамітая Ваша карціна — не «Расейскае шчасьце», а «Звычайны прэзыдэнт»?

ЮХ: Мяне гэта не засмучае. «Прэзыдэнт» самы знакаміты ў Беларусі. А, напрыклад, «Расейскае шчасьце» з 1992 году паказваюць па расейскіх каналах штогод, асабліва любяць на 8 Сакавіка. «Прэзыдэнт» — прафэсійны фільм, але яго дарэмна ўспрымаюць як палітычны. Ён не палітычны. Гэта фільм зь вечнай тэмай: чалавек ірвецца да ўлады. І, дарэчы, паглядзіце, фільм жыве ўжо дзявяты год. Але сёньня я зрабіў бы яго яшчэ больш жорсткім.

«НН»: Вам не падаецца, што палітычны складнік, які прысутнічае ў мастацтве, губіць само мастацтва?

ЮХ: Калі давесьці гэтую думку да лягічнага завяршэньня, тады можна сказаць, што і «Рычард ІІІ» Шэксьпіра пра барацьбу за ўладу — гэта таксама палітыка, якая псуе п’есу. Што галоўнае ў маім фільме? Гэта не палітыка. Палітыка — фон, а насамрэч карціна пра чалавека і тое, што зь ім адбываецца, калі ён дасягае вяршынь улады.

«НН»: Дарэчы, а як сам галоўны герой адрэагаваў? І як удалося запісаць для фільму гутарку зь ім?

ЮХ: Мне казалі, што падчас прагляду зламаў некалькі крэслаў. Яго загадзя пакінулі аднаго. А наконт гутаркі — нам ужо тады быў забаронены доступ да цела, дык я папрасіў знаёмага краснаярскага журналіста. Дастаткова было задаць пэўныя пытаньні, як «Астапа панесла».

«НН»: Так што мастацтва выходзіць палітычным….

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру