На пытаньні карэспандэнта «НН» адказвае айцец Анатоль Ярошка, настаяцель каталіцкіх парафій Сьвятога Францішка ў Менску і Сьвятога Валянціна ў Смалявічах.

«НН»: Чым ёсьць сутнасьць каханьня?

Айцец Анатоль: Сутнасьць каханьня не зьмяняецца на працягу тысячагодзьдзяў, і ў той жа час яна застаецца вялікай таямніцай. Адказ на гэтае пытаньне трэба шукаць у жыцьці Ісуса Хрыста, у стаўленьні Бога да людзей. Бог, ахвяраваўшы сваім Сынам, прадэманстраваў сваю любоў да чалавецтва. Каханьне мае боскую прыроду.

«НН»: Але ж каханьне прыносіць людзям ня толькі радасьць, але і пакуты. Калі яно ад Бога, то гэта падарунак ці пакараньне?

а.А: Гэта дар, але трэба ўмець гэты дар скарыстаць, іначай мы можам яго змарнаваць. Сучасныя людзі, асабліва моладзь, спрабуюць вельмі лёгка ставіцца да каханьня. Але ж сапраўднае каханьне ня можа існаваць без адказнасьці, і яно… вечнае. Сьв.Павал кажа: і вера калісьці скончыцца, і надзея, а любоў застанецца. Праз выпрабаваньні каханьня чалавек удасканальваецца.

«НН»: Ёсьць меркаваньне, што каханьне доўгае, а жыцьцё даўжэйшае. Інакш кажучы, ці магчыма каханьне на ўсё жыцьцё?

а.А: Магчымае, нягледзячы на тое, што ў сучасным жыцьці яго няпроста ўбачыць. Але гэта і ёсьць сапраўднае каханьне. Яно толькі мацнее з гадамі, і да яго падсьвядома імкнуцца людзі. Гэта яно апета ў сусьветнай культуры. Закаханыя гатовы нават ахвяраваць жыцьцём адно дзеля аднаго.

«НН»: Чаму на практыцы з гадамі каханьне аслабляецца, нават зьнікае?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Гутарыў Арцём Лява

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0