Любое. А ўвогуле каханьне не павінна быць самамэтай. Шчасьце — не фінал, а сродак перамяшчэньня. Адказвае Андрэй Зыгмантовіч, псыхоляг-практык.
«НН»: У кожнага чалавека існуе ідэал каханьня, які закладваецца яшчэ ў дзяцей: Рамэо і Джульета, Трышчан ды Іжота, Пэтрарка і Лаура… «А маё каханьне так сабе», — думае чалавек і пачынае шукаць ідэал — прынца альбо другую палавінку. Што пра гэтую зьяву кажа сучасная псыхалёгія?
Андрэй Зыгмантовіч: Калі пры мне кажуць «сапраўднае каханьне», я думаю, а якое ж «несапраўднае»? Насамрэч можа быць проста каханьне. А адзнакі сапраўднасьці або несапраўднасьці — мітусьня. Трохі кахаць і трохі быць цяжарнай нельга. У папуасаў Новае Гвінэі панятку «каханьне» няма. І псыхалёгія ня ведае такога пачуцьця. Чатыры падставовыя пачуцьці, уласьцівыя чалавеку, — радасьць, гнеў, страх і туга. І іх градацыі. А каханьне, крыўда і нянавісьць — гэта ўжо больш складаныя, сацыяльныя пачуцьці. У Рабінзона Круза пачуцьці радасьці, гневу, страху й тугі былі штодня. А вось любові, крыўды і нянавісьці не было, пакуль не зьявіліся на высьпе Пятніца і піраты. У папуасаў такіх адносінаў таксама няма, у іх іншы соцыюм. Наш соцыюм вучыць каханьню зь дзяцінства. Але пасьля такога навучаньня мае калегі працуюць з тымі, хто пачынае адмаўляць свае пачуцьці, кажучы сабе: не, гэта несапраўднае каханьне, я пачакаю, калі прыйдзе мой прынц. Раз за разам такія людзі кідаюць партнэра як недасканалага. У мастацтве выступае заўсёды такое нэўратычнае каханьне, калі каханьне выступае як паратунак ад усяго.
Чаму чалавек ідзе ў каханьне? Чалавек самотны, гэта славутая экзыстэнцыяльная самотнасьць, ад якое ўцячы немагчыма. Людзі яе баяцца і хаваюцца ў каханьне.
«НН»: Пачынаюцца пошукі апоры?
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Гутарыла Сьвятлана Курс