Тыдзень прэса горача абмяркоўвала вынікі ірацкіх выбараў. Бруно Фрапа ў францускай каталіцкай газэце «Круа» драў на сабе цяльняшку: «У барацьбе паміж скрынкамі і бомбамі перамаглі выбарчыя скрынкі. І за гэтымі скрынкамі стаіць ня хто іншы, як Джордж Буш».

На такі тэзіс Бруно Альдан зь «Юманітэ» (орган кампартыі Францыі): «Учарашнія выбары ў Іраку — ня што іншае, як пародыя на дэмакратыю… Яны будуць упісаны ў сусьветную гісторыю як зьдзек з народу».

Недзе к серадзе нават самыя заўзятыя ворагі Вашынгтону пачалі прызнаваць, што ў Іраку сапраўды нарадзіўся эмбрыён дэмакратыі. Ультралевая нямецкая «Юнге Вэльт» неахвотна канстатавала: «Рэзананс выбараў быў большы, чым чакалі самі іх арганізатары». А Ноам Хомскі, славуты вучоны-лінгвіст і гарачы крытык бушаўскага імпэрыялізму, у інтэрвію лявацкаму парталу «Нэт» заявіў: «Для мяне гэта сюрпрыз. Акупацыя Іраку можа разглядацца як самая пасьпяховая з усіх акупацый у гісторыі». І адразу хітра выкруціўся: «Галасаваўшы супраць вяртаньня да часоў Садаму, іракцы галасавалі, перш за ўсё, супраць дрэннага эканамічнага становішча. Адказнасьць за гэтае становішча нясе ня хто іншы, як Захад, які праводзіў супраць Іраку рэжым эмбарга».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0