«Шанцы большасьці вылучаных блізкія да нуля»

Першыя крокі кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў камэнтуе палітоляг Андрэй Казакевіч, галоўны рэдактар часопісу «Палітычная сфера».

«НН»: Поўным ходам ідзе вылучэньне прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Ці сапраўды выбараў можна чакаць ужо ў 2005-м?

Андрэй Казакевіч: З імавернасьцю 60—65% можна сьцьвярджаць, што выбары адбудуцца ў 2006 г. Хоць некаторыя экспэрты адзначаюць, што для Лукашэнкі найлепей пераабрацца ў найбліжэйшай будучыні, пакуль добрая эканамічная каньюнктура і моцныя палітычныя пазыцыі ўлады. Але няма падстаў меркаваць, што спрыяльныя для Лукашэнкі ўмовы праз паўтара году пагоршацца.

«НН»: Вашы ацэнкі пачатку кампаніі па вызначэньні «адзінага» ад дэмакратаў? Наколькі прафэсійна дзейнічаюць вылучаныя кандыдаты?

АК: Пра сур’ёзнае вылучэньне адзінага кандыдата я б пакуль што не казаў. Партыі толькі заяўляюць пра свае пазыцыі. Пакуль усё праходзіць дастаткова цывілізавана і спакойна.

«НН»: У чым плюсы і мінусы кандыдата ад партыі і кандыдата незалежнага?

АК: Кандыдат ад партыі, на маю думку, пры іншых роўных умовах, менш прымальны. Рэпутацыя партый добра запэцкана дзяржпрапагандай. Але галоўны момант — рэўнасьць з боку іншых партый. Партыям лягчэй пагадзіцца на ўмоўна нэўтральную фігуру і такім чынам паразумецца. Зь незалежнага кандыдата лягчэй зьляпіць што хочаш. Партыйны кандыдат ужо сфармаваны, у яго свой імідж, і пазыцыю яму зьмяніць ня так проста.

«НН»: Якія пэрспэктывы вымалёўваюцца перад прарасейскімі палітыкамі?

АК: Расейскі фактар не прынцыповы. Большасьць выбарцаў арыентуюцца на ўнутраныя праблемы і шукаюць выйсьця са складанай эканамічнай сытуацыі ў межах Беларусі. Значыць, тут няма перавагі з электаральнага гледзішча, але ёсьць палітычны момант: прарасейскі кандыдат можа атрымаць падтрымку Захаду як дэмакратычны і адначасова падтрымку Расеі, што забясьпечыць максымальна спрыяльную замежнапалітычную сытуацыю падчас выбараў. У той жа час большасьць палітыкаў усьвядомілі, што на экспарт дэмакратыі з Расеі спадзявацца не выпадае. З мэтай дэмакратызацыі Беларусі Расея ня будзе падтрымліваць нікога.

«НН»: Кандыдатаў вылучылі АГП, камуністы, БСДГ, кааліцыя «Свабодная Беларусь», Беларуская партыя зялёных, БНФ. Як ацэньваеце іх шанцы?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Гутарыў Арцём Лява

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0