14 лютага, у дзень Сьвятога Валянціна, у наваполацкім гарадзкім судзе пачаўся працэс над былым камэрцыйным дырэктарам Полацкага заводу шкловалакна Генадзем Дзямідавым, якога затрымалі амаль год таму — 17 сакавіка, у дзень Сьвятога Патрыка.

23 лютага быў вынесены вырак: восем гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Дзямідава абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад адной нямецкай фірмы, дзелавога партнэра палачанаў, за бесьперабойную пастаўку з прадпрыемства прадукцыі высокай якасьці, а таксама ў нявыплаце падаткаў. У справе фігуруе сума ў 706 млн рублёў. Гэтыя грошы, нібыта, былі пералічаны на рахунак Дзямідава ў банку ў нямецкім Ульме.

Сам Дзямідаў не адмаўляе наяўнасьці рахунку. Але сьцьвярджае, што грошы былі пералічаны немцамі за аказаньне паслуг на працягу некалькіх гадоў у справе прасоўваньня прадукцыі (фольгі) нямецкай партнэрскай фірмы на рынкі Паўднёва-Ўсходняй Азіі, найперш Кітаю і Тайваню

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Васіль Кроква, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0