«Звольнілі мяне, проста не падоўжыўшы кантракту, але, вядома, з палітычных меркаваньняў.

Першае, што ў маёй памяці асацыюецца з прыходам Казуліна ў БДУ, — гэта сходы дэканаў, дзе ім абвясьцілі — за ўдзел студэнтаў факультэтаў у несанкцыянаваных акцыях дэканы будуць несьці асабістую адказнасьць. Памятаю, яшчэ дэкан факультэту міжнародных адносін Шарапа хадзіў-казаў студэнтам: «На сябе напляваць — мяне пашкадуйце». Гэта мела плён, да таго ж адбываліся адлічэньні. Увага надавалася і выкладчыкам. Выкладчыкам гуманітарных факультэтаў былі разасланы анкеты, дзе трэба было ўказваць сваю палітычную прыналежнасьць і г.д. Былі й больш савецкія мэтады. Напрыклад, акурат Казулін увёў практыку «сядзеньня» выкладчыкаў на катэдрах, каб не цягаліся абы-дзе. І Казулін дасягнуў свайго — пры ім выкладчыкі пачалі баяцца выходзіць на дэманстрацыі, як яны тое рабілі нават пры Кухарчыку.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Запісаў СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0