18 лютага ў клюбе «Рэактар» гледачоў груба выхоплівалі з натоўпу пры спробе разгарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі ці неяк выявіць сваю прысутнасьць. Праўда, танчыць дазвалялася.

А было пад што: «IQ-48», «Indiga» i «Zet» прэзэнтавалі свае альбомы. Добра, што канцэрт увогуле адбыўся. Арганізатары ўлагодзілі кіраўніцтва клюбу толькі пераназваўшы акцыю з «Дня аранжавага дрэва» ў «Дзень дрэва зялёнага».

Канцэрт быў прэзэнтацыяй новых альбомаў «IQ-48», «Indiga» і «Zet». Але адкрылі яго дзьве надзеі беларускага року — «Зьмяя» і «Тарпач». Абедзьве граюць жорсткую музыку і маюць жаночы вакал, аднак «Тарпач» пакуль куды цікавейшы: грае больш зладжана і ня проста рыфмуе беларускія словы з дапамогай слоўніка. «Радыяцыя» — бадай што самы моцны твор, напісаны айчыннымі музыкамі на гэтую тэму. Група ведае, куды рушыць. «Зьмяя» ж вагаецца паміж цяжкім фолькам і хард-рокам.

«IQ-48» прагрэсуюць. Праўда, трэба вучыцца нашым музыкам размаўляць з публікай. Разынка ўсёй праграмы — «Выйсьце» з Памідоравым: песьня прабівае сваёй энэргетыкай ня менш, чым «Разам нас багата». У запасе быў яшчэ адзін гвозд: «Кумбу» рэпэры засьпявалі з Вольскім — нечаканы і прыемны падарунак гледачам.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0