За студзень прыйшоў рахунак за «камуналку» на 135 тысяч.

За лістапад мы плацілі 105 тыс., а летась за люты — 75. (Жывём 4 чалавекі ў стандартнай трохпакаёўцы). Гэта вось тыя міфічныя «2%» росту ў месяц, пра якія гаварыў Лукашэнка. Аддаём на камуналку цяпер каля 17% нашых месячных даходаў (я настаўніца, муж кампутаршчык). Калі лукашысты гавораць пра 6—7% даходаў, якія «насельніцтва» траціць на камунальныя плацяжы, яны, мусіць, па сваіх заробках мераюць.

Калі ж далучаю да камуналкі аплаты за электрычнасьць, тэлефон, садок — куды трэба яшчэ ўсё купляць самім, ад мыла да туалетнай паперы, — у мяне застаецца на ежу і лекі дзецям. Хто жыве, як мы, той мяне зразумее і падтрымае. Я стамілася ад вечнага безграшоўя. Хай мне ня дураць галаву. Я ведаю, хто вінаваты ў тым, што мы зарабляем у 4 разы менш за палякаў. Я хачу, каб у краіне зьмянілася кіраўніцтва!

Вольга Дз., Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0