Пэўна, для Яна Станкевіча слова «спадар» мела значэньне «не-таварыш» і «ня-пан», бо тыя словы несьлі ідэалягічны цяжар на той момант: «пан» — прадстаўнік польскай адміністрацыі, «таварыш» — бальшавік.

Але з псыхалягічнага пункту гледжаньня слова «спадар» мае ва ўспрыманьні большасьці насельніцтва адмоўнае адценьне. Прынамсі, асацыюецца з паразамі прагрэсіўных сіл. Ці ня час цяпер перагледзець пэўныя моўныя палажэньні? Ва Ўкраіне буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю ажыцьцявілі «паны».

Народу, каб стаць вольным ды заможным, неабходна неяк шляхетна звацца. Да яго — рабочага МТЗ, калгасьніка, настаўніка — трэба і гэтак шляхетна зьвяртацца. Тады ён, народ, яго прадстаўнікі, адчуе сябе паважаным, панам ня толькі «сахі і касы», але й сваёй зямлі. Слова — гэта ідэя.

Максім Багдановіч, пішучы ў Нашу Ніву», зьвяртаўся: «Паважаныя паночкі!..»

Сяргей Вушакоў, Бабруйск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0