12 лютага ў шахматным клюбе Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту адбылася Ўсебеларуская канфэрэнцыя шахматыстаў-завочнікаў.

Старшынём Камісіі завочных шахмат на два гады зноў абраны Віталь Карніловіч, майстар ФІДЭ і віцэ-чэмпіён Менску 2004 г.

У Беларусі завочная шахматная гульня мае векавую гісторыю. Сто гадоў таму беларускія шахматысты адпраўлялі адзін аднаму лісты й паштоўкі. Цяпер завочныя шахматы ня зводзяцца да абмену паштовымі карткамі — можна гуляць і па тэлефоне, і праз электронную пошту. Чым і карыстаюцца ўдзельнікі ІІ Кубку славянскіх краін, які распачаўся 1 лютага з ініцыятывы славацкай фэдэрацыі (капітан беларускай каманды з шасьці гульцоў — шахматны трэнэр Генадзь Рабчонак).

Завочныя шахматы — найбольш дэмакратычны від каралеўскай гульні. Іх сьціплай прывабнасьці падуладныя і дактары, і музыкі, і чыноўнікі з Камітэту дзяржкантролю. Дзякуючы завочнай гульні кшталтуюць сваё майстэрства гульцы, што жывуць воддаль ад буйных гарадоў. Лістоўнікам прасьцей падтрымліваць сувязі з замежнымі калегамі: турніры яднаюць прадстаўнікоў дзясяткаў нацый. Асабліва моцны рух завочнікаў у Нямеччыне і нямецкамоўных краінах: невыпадкова і цяперашні чэмпіён сьвету, інжынэр Тун Хамарат выступае за Аўстрыю. Яму 56 гадоў — у гэтай сфэры ўзрост элітных гульцоў не бярэ. Быццам бы ў гульні адны плюсы… Істотным мінусам завочных шахмат зьяўляецца зацягнутасьць партый, што доўжацца па некалькі месяцаў ці нават гадоў. Той жа Кубак славянскіх краін завершыцца толькі ў 2007 г.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0