На пачатку лютага Канстытуцыйны суд зьвярнуўся з пасланьнем аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў Беларусі ў 2004 г. Але толькі самага легкавернага й неабазнанага чытача можа ўсхваляваць патас назвы. Штогадовы дакумэнт, прадугледжаны Канстытуцыяй ды Законам аб Канстытуцыйным судзе, даўно пераўтварыўся ў прыгожую паштоўку прэзыдэнту і парлямэнту ад судзьдзяў у пекных мантыях зь віншаванкай да Новага году па кітайскім календары.

Віншаванкі складаюцца ў форме справаздач аб зробленай працы, апісаньняў спраў, пералічэньня галін права, якіх тычыліся скаргі, сьпісу канфэрэнцый і сэмінараў, у якіх пашэнціла ўзяць удзел судзьдзям і да т.п. Але шараговага чытача чакае расчараваньне. У год чарговае элегантнае перамогі «большасьць заканадаўчых актаў прынята ў адпаведнасьці з нормамі Канстытуцыі і міжнародна-прававымі стандартамі».

Орган, вядомы проста-такі подзьвігамі лібэралізму (як узяць і абвясьціць, што патрабаваньне адмысловага штэмпэля ў пашпарце для выезду за мяжу — норма, што супярэчыць Асноўнаму закону), ня мог не прызнаць, што «канстытуцыйныя нормы ў галіне правоў і свабод чалавека ў краіне дзейнічаюць ня ў поўнай меры. Часьцяком выконваюцца так, як трактуецца ў нарматыўна-прававых дакумэнтах. А трактоўка, у сваю чаргу, не супадае з арыгіналам. Навідавоку неразуменьне асобнымі службовымі асобамі канстытуцыйных нормаў, іх прыярытэтнага месца ў прававой сыстэме». Подзьвіг — ён і ёсьць подзьвіг. Ды такі энэргетычна магутны пасаж на якім АНТ ужо і не далі б у этэр, каб не нэрваваць і без таго занепакоеных вайной у Іраку грамадзян.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Уладзіслаў Белавусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0