У Польшчы ці Нямеччыне конкурс «Эўрабачаньне» мала каго цікавіць, і гэтыя краіны прадстаўляюць другарадныя выканаўцы, звычайна ў стылі «дыска». У былым СССР трапіць на «Эўрабачаньне» — пытаньне прэстыжу і інтрыг. Адборамі кіруюць дзяржаўныя чыноўнікі, а сваіх кандыдатаў лабіруюць найбуйнейшыя прадусарскія агенцтвы.

Не абыходзіцца без палітыкі. Украіну сёлета прадставіць рэп-гімн Аранжавай рэвалюцыі, Малдову — нацыянальныя куміры, а паміж Расеяй і Беларусьсю адбылася музычная інтэграцыя. Не на нашу карысьць.

На фэстываль «Эўрабачаньне» ад Украіны была выбрана група «Greenjolly» з Івана-Франкоўску зь песьняй «Разам нас багата», а ад Малдовы — твор «Bunica bate doba» ў выкананьні «Zdob si Zdub». Расея ж і Беларусь прапануюць да ўвагі эўрапейскіх гледачоў поп-стандарты. Праўда, рознага гатунку.

Палітрэп на «Эўрабачаньне»!

Вынікі выбару песьні на «Эўрабачаньне» ад Украіны зьявіліся сапраўнай неспадзяванкай. Перамогу ў адборачным туры прадказвалі Ані Лорак, але ў апошні момант да сьпісу выступоўцаў з ініцыятывы новага кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі далучыліся яшчэ некалькі выканаўцаў. Сярод іх былі героі Майдану «Greenjolly» — два хіп-хопэры з Івана-Франкоўску, паўгоду таму нікому не вядомыя. Музыкі засьпявалі «Разам нас багата» і набралі 2247 галасоў (Ані Лорак — другая з 1952 галасамі). Можна аспрэчваць мастацкія вартасьці выбранага музычнага твору, але тое, што ён зьяўляецца галоўнай украінскай песьняй гэтай зімы, — факт бясспрэчны.

Бэсарабскі рок-н-рол

У Малдове адборачны конкурс прайшоў без скандалаў, але вынікі яго таксама аказаліся досыць нечаканыя. Журы спыніла свой выбар на групе «Zdob si Zdub» — пастаянным удзельніку эўрапейскіх альтэрнатыўных фэстаў. Рок-каманды на конкурсах поп-песьні посьпеху ня маюць, але пра «Zdob si Zdub» — гаворка асобная. Аснова іх творчасьці — малдаўскі фальклёр.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0