24 лютага ў мурах Мазырскага пэдунівэрсытэту адбылася творчая імпрэза, прытарнаваная да 70-годзьдзя Рыгора Барадуліна.

Зладзілі яе студэнты філфаку і супрацоўнікі катэдры беларускае літаратуры. Са сцэны гучэлі барадулінскія вершы розных гадоў, песьні на ягоныя вершы. Гледачы мелі мажлівасьць адчуць шматстайнасьць таленту паэты: была ў праграме незалежніцкая, філязофская, інтымная лірыка, показкі, жарты й досьціпы. Адмыслова была прэзэнтаваная кніга «Дуліна ад Барадуліна». З днём нараджэньня, дзядзька Рыгор!

Усяслаў Церашковіч, Мазыр

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0