Слоўнік скептыка

Раб — чалавек, які марыць не пра свабоду, а пра ўласных рабоў.

Радыкал — кансэрватар, які страціў працу.

Раззлаванасьць — гэта калі ты ня толькі ня маеш рацыі, але і разумееш гэта.

Размова ў сьне — самы верны спосаб прымусіць жонку слухаць вас уважліва.

Разьведчык — чалавек, які лепей адзін pаз падслухае, чым сто pазоў пачуе.

Раіцца — шукаць пацьвярджэньня прынятай лініі паводзін.

Рай — месца, дзе няма будзільнікаў, панядзелкаў і начальнікаў.

Рак — найшырэйшы кругагляд пры найвузейшым сьветапоглядзе.

Рамантык — чалавек, які лічыць, што ў яго няма ворагаў.

Раніца — частка сутак, калі зайздросьціш беспрацоўным.

Расея — там, дзе сканчаецца асфальт.

Раскаяньне — боязь помсты.

Распрацоўка — стварэньне рэчаў, якія складана вырабляць і амаль немагчыма абслугоўваць.

Распуста — сэкс, у якім ты ўдзелу не бярэш.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0