«Ай да Пушкин, ай да молодец!» - усклікнуў некалі расейскі цёзка нашага Алеся Пушкіна. I я нагадала нашаму Алесю гэты покліч, калі ён, адзіны і першы, даслаў мне свой водгук на мой "Водгук Ліцьвінкі на кнігу вершаў Маі Львовіч "У зязюльчыным барку".

Ужо ж і расьпісаў ён мне! "Мы гэткія ж нацыяналісты, як і былі. Мы любім п'янога Сыса, бо ён беларус, а Маю Львовіч ня любім, бо яна - габрэйка". Ах, так! Ну я яму й выдала: за ягонае слова - маіх дзесяць. Да таго ж гэты, ужо не адзін дзесятак словаў, давядзецца цяпер пераказваць найбліжэйшым сябрам па Супольнасьці Літвы. Праца немалая, ды ўжо ж як узялася за гуж, не кажу, што нядужа. Яшчэ й пахваліла Алеся за тое, што як і некалі, Першым узьняў Наш Сьцяг.

"Што ж адбываецца?" - папытаецеся Вы. Без адукацыі, бяз грошай, без належных умоваў, ды без анічагусенькі, маючы ў сэрцы адно толькі Каханьне да Бога, я пераклала, як умела, Першую Кнігу Агні Ёгі "Кліч". Кніга ўвязана з рэальнымі, эвалюцыйнымі пытаньнямі нашага нацыянальнага жыцьця.Да прыкладу, у ёй ёсьць верш Маі Львовіч "Літва" ( с 76 ) - водгук на тое, як мы зь Міколкам у 2000 годзе прыязджалі на Аршанскую Бітву. Таму ж Пушкіну я высылала фотаздымкі.

І сын на Поле бою йдзе,

I сын на Поле бою ў Воршу,

I сын - хіба ён не Ліцьвін? -

На ўсю ноч да вогнішча.

Сын лепіць вершніка. Жывы!

Жывы і конь ягоны!

Сын лепіць варту для Літвы –

Літоўскую Пагоню.

Жыве Літва! Паўстала зноў

Тваім маленькім сынам.

Расьце сынок, расьце сынок,

Сын вырасьце Ліцьвінам.

(Перадрукавала па памяці, зь першага Маінага ліста; пасьля былі шматлікія праўкі Паэткі; у кнізе - праўка цэнзуры. А мне даспадобы першае ўражаньне, яно самае праўдзівае.) Пачуйце, хто ўмее з вас сэрцам чуваць: тут ужо нарадзіўся Новы Кліч за Волю Айчыны - Жыве Літва!

Цемрашалы ды фарысэі нападалі на мяне, бо так было заўсёды, бо мільярды разоў укрыжоўваўся Хрыстос. Вось і Барадулін, якому мая рэдактарка Натальля Давыдзенка паказвала машынапіс "Кліча", засек Дзіця, хоць па-добраму трэбло б памагчы яму, дасьведчанаму ў народных гаворках, і , мусіць пры большых, чым ў мяне грашах ды ўладзе. 3 другога боку мне й памагалі. Бог выправіў мне ў помач Алеся Разанава, які ўважліва прачытаў і назваў мой пераклад "апакрыфічным" і нязгодным з "кананічным" перакладам Натальлі Давыдзенка, рускай па нацыянальнасьці, якая (тут мае рацыю Пушкін) не магла дарэшты і з годнасьцю сказаць за наш народ, бо ня родная дачка. Гэта было процістаяньне цемры ды Сьвятла, мужчынскай самасьці ды жаночай самаахвярнасьці і напружанай працы да крывавага поту. Ясна, што такое двухуладзьдзе доўга трываць ня можа хутка йдзе Вясна. Тады ж зазнала перасьлед з боку рэлігійнафанатычных родзічаў і былога мужа, а яшчэ - гэткае прыгожае супрацоўніцтва са сваімі дзеткамі, якім давала поўную волю (хоць сама прымала на сябе і адводзіла ад дзяцей удары цемры; не хвалюся, так і павінна рабіць кожная маці.), а яны пасьля сплочвалі мне напоўніцу. Гэта значыць, што я няпроста механічна пераклала Кнігу Жывой Этыкі (папраўдзе, гэта сучасная Біблія для ўсяго людзтва), найперш я жыла па Законах Жывой Этыкі. Некалі з маленькімі дзеткамі тры гады запар,мы рыхтавалі Літву-97,Літву-98, Літву-99 у нашай хаце.Пасьля езьдзілі зь Міколкам у Воршу, і хлопец ляпіў гліняныя Пагоні для нашых сяброў. А Веранічка малявала васількі ў жыце для Маі Львовіч у крытычны для яе час, прад апэрацыяй на вачах, і Паэтка сплаціла вершамі, якія ўжо ня выкрасьліць з нашае гісторыі. Нарэшце Віталік саматужна выдаў кнігу маіх вершаў "Ліцьвінка". Дзеці мае зусім не аблуды.

I нашто нам спрачацца, разьбіваць ілбы, хто тут важней: мужчына ці жанчына, калі мы роўныя?! Каму колькі дадзена, з таго столькі й вымагаецца. А пра жыдоў, якіх беларусы называюць "габрэямі", трапна сказаў, своечасова папярэдзіў усіх нас мой Настаўнік Ян Пятроўскі; і я выпраўляла мой абразок "Проста факты" - гэткую асабовую рэч, усім адданым сябрам Супольнасьці Літвы, у якіх ужо не сумнявалася.

Ну й што вы будзеце рабіць са мной, Ліцьвінкай? Я вам даю лейцы ў рукі, як мужчынам, бо гэта хораша, калі мужчына кіруе, а жанчына сядзіць побач і натхняе мужчыну. Можа будзеце пужацца, упарціцца, дзяцініцца ці зьвягаць, паклёпнічаць, ныць, як гэта робяць слабакі? Ну дык гэткімі і застанецеся ў гісторыі - зьвягаламі, паклёпнікамі, ныцікамі. Альбо - Мужчынамі. Выбар за вамі.

Прынізіўшы жанчыну, мужчына прыніжае самога сябе. Ці ж ня ганьба будзе вам? А я буду працягваць рабіць сваю Справу, як і пачынала - гадаваць дзяцей. Жанчына, якая дае жыцьцё народу, мае права распарадзіцца ягоным лёсам.

...Так і пачнецца Нашая Літва, альбо ўступленьне ў жыцьцё Хрыстовых Запаветаў, "калі два будуць як адно, калі жаночае будзе мужчынскім, і калі ня будзе ні мужчынскага, ні жаночага".Так Адказаў 2000 год таму назад Вялікі Настаўнік на пытаньне Саламеі: "Калі прыйдзе валадарства Тваё?" Німа чаго спадзявацца на старых бэнээфаўцаў, на рэакцыйных пісьменьнікаў - можна спадзявацца толькі на сябе. I трэба пільна ўглядацца, куды скіраваны позіркі маладых, бо дзеці - гэта нашая Будучыня. А ў мяне цэлых трое дзяцей, і німа куды дзецца ад іх. Пэўне й на Тым Сьвеце мне ня будзе спакою за іх...

16.03.03. Ганна Матусэвіч.

ПРОСТА ФАКТЫ.

На вечарыне ў Беларускай хатцы, дзе прэзэнтаваўся "Дзеяслоў", Барыс Мускі перадаў уласную кнігу "У зязюльчыным барку" Алесю Пашкевічу, а той дакляраваў напісаць водгукі і ў ЛіМ, (а калі ён патрапіць туды, і ў якім выглядзе, і ці патрапіць наогул?) а галоўнае у 3-м нумары "Дзеяслова". Сяргей Панізьнік паварушыўся і мне патэлефанаваў, што ён перадаў свой асобнік Яўгену Хвалею, а той зьбіраецца даць водгук у "Крыніцу" ці "Славянскі сьвет".(мусіць гэдак яно цяпер называецца?). Між тым у Мэмуарах майго Настаўніка Яна Пятроўскага (якія, дарэчы, мне прывёз з Амэрыкі Славамір) узгадваецца час, калі Ён служыў мэтадыстам эвангэлічнае царквы. Ян Пятроўскі занатоўвае ў тых Мэмуарах, што "жыды спараліжавалі беларускую ініцыятыву". Міхась Скобла ў "Дзярэчынскім дыярыюшы" (а ён мне даслаў сваю кнігу "з удзячнасьцю за кнігу вершаў "Ліцьвінка"...) як бы цытуе гэтыя словы Яна Пятроўскага, толькі жыдоў называе мусіць па-беларуску - "габрэямі". "У зязюльчыным барку" я вам высылала дзесьці ў чэрвені 2002 году. Паглядзеце самі. Гэта адно. А другое... Ужо ж як ацэніце: ці за лепшую ці за горшую (сын зрабіў на сваім кампутары - свая папера, праца, думкі - усё-усё СВАЁ) сваю "Ліцьвінку" дасылаю вам. Хадзіла зь ёй на Дзяды ў Курапаты і здабыла трохі грошай сярод сваіх прыхільнікаў Віталіку на кампутарныя цацкі.

Напісана для "Нашае Нівы" і сяброў Супольнасьці Літвы.

20.01 .03 . Ганна Матусэвіч.

Як пераказваў мне Барыс, Мая перахапіла мой Водгук, каб ён не патрапіў у СП Украіны, бо ён толькі пашкодзіў бы ёй. А прэмію ёй дадуць і бяз водгукаў. Ну што ж, хай даюць. Маі-Маіна, а Ганьне-Ганьніна. Узнагарода не для мяне. Хіба Хрыстус укрыжаваны думаў пра ўзнагароду?

25.03.03.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0