Я вырашыў узяць удзел у дыскусіі па вылучэньні кандыдата на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Гэты чалавек абавязаны быць ад народу, і ён павінен быць гатоў ісьці да канца, якія б перашкоды ні былі. На яго будзе паляваць уся краіна аж да фізычнага зьнішчэньня ці атручэньня, як на Віктара Юшчанку — украінскага прэзыдэнта. Будуць прасьледаваць яго родных і блізкіх. Але гэтаму чалавеку, калі ён пераможа, потым будзе пастаўлены залаты помнік ад імені ўсяго беларускага народу. Я ўпэўнены, што такім чалавекам у цяперашні час зьяўляецца, без усякага сумненьня, Аляксандар Мілінкевіч. Ня маю нічога супраць Уладзімера Парфяновіча, Валер’я Фралова, Ірыны Красоўскай, але іх час не надышоў.

Абгрунтую, чаму я аддаю свае сымпатыі менавіта Мілінкевічу. Самае галоўнае, што сям’я вельмі высакародная, а таксама яго бацькі. Усяляк яго падтрымліваюць, ставяцца з разуменьнем — гэта вельмі важна. Гэты чалавек ня будзе ствараць каманду з бандытаў, якіх рэгулярна будуць судзіць. У гэтага чалавека каманда будзе з прафэсіяналаў, так, як і сам ён зьяўляецца прафэсіяналам.

Аляксандар Мілінкевіч — кандыдат фізыка-матэматычных навук, быў намесьнікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму, валодае пяцьцю мовамі. Чаму я супраць Казуліна? Дастаткова было яму сказаць, што мы, браткі-беларусы, павінны зрабіцца эўрапейскімі расейцамі. Не, вельмі шаноўная Вольга Іпатава, гэта не агаворка, гэта яго пазыцыя.

Анастас Семяновіч, Бараўляны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0