Андранікава Г. Гук сонечнага гадзіньніка

/ Пер. з чэскай В.Бяльковіча; Прадм. С.Сматрычэнкі. — Менск: Логвінаў, 2005. — 300 с. — (Чэская калекцыя).

Чэскі эмігрант Даніэль Кеплер у засьнежаным Каларада выпадкова сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (даўней Ганна Вайнштайн). Высьвятляецца, што разам зь ягонай маці яна знаходзілася ў нацысцкіх лягерах і была сьведкай ейнае сьмерці. З размоў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя каханьня чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.

Кніга была ўганараваная прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Чэхіі. Беларускі пераклад раману распачынае новую сэрыю «Чэская калекцыя», у якой мяркуецца знаёміць беларускага чытача з найлепшымі здабыткамі чэскай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0