Антон Адамовіч. Да гісторыі беларускае літаратуры.

— Менск: Выдавец ІП Зьміцер Колас, 2005.

«Курс лекцыяў» доктара Адамовіча, укладзены Валер’ем Булгакавым, паспаборнічае з акадэмічным шматтомнікам «Гісторыя беларускай літаратуры». Зборнік артыкулаў бязь цьвёрдай пэрыядызацыі, сыстэматызацыі й ранжыру, тым ня менш, дазваляе атрымаць яснае ўяўленьне аб тым, хто ёсьць хто ў нашым красным пісьменстве. Дапамагае дакладнасьць ацэнак, празрысты стыль, дзякуючы якому «цагліна» ў паўтары тысячы старонак чытаецца лёгка. Не замінае і пэўная прыватнасьць выкладу, адступленьні, кшталту апісаньня восені 1926 году: «гаі ў пазалоце» стаялі амаль не да Каляд» і засталіся ў вершах Паўлюка Труса і Язэпа Пушчы». Чытайце — кніжка поўная адкрыцьцяў і нечаканак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0