У ноч на 17 сакавіка ў Мадрыдзе дэмантавалі апошні помнік Франка. Падведзеная рыса пад аўтарытарным мінулым Гішпаніі.

Франсыска Франка Баамондэ (1892—1975) разам зь Лёркам, Далі, Унамуна, Артэга-і-Гасэтам адносяць да «пакаленьня 1898 году». У гэты год пачалася вайна з ЗША, у выніку якой Гішпанія страціла Кубу й Філіпіны. Разарвалася сувязь з залатой парой Гішпаніі. На пытаньне «Што рабіць?» прадстаўнікі пакаленьня 1898-га адказвалі па-рознаму. Адны заклікалі зруйнаваць усё, што засталося ад старой Гішпаніі, другія — наадварот, адрадзіць яе. Сутыкненьнем пазыцый стала грамадзянская вайна 1936 г.

З усяго сьвету за Пірэнэі ехалі ахвотнікі, у тым ліку і беларусы. На баку чырвоных змагаліся Мікалай Дворнікаў — партыйны інструктар Прытыцкага і Танка, а таксама Язэп Грыгулевіч, экс-сакратар камсамолу Літвы і Заходняй Беларусі, у будучыні ўдзельнік замахаў на Троцкага і Ціта і гісторык інквізыцыі. На баку белых знаходзіўся Булак-Балаховіч.

Абодва бакі не былі маналітныя. Але чырвоныя ня мелі прызнанага лідэра, а белыя мелі — генэрала Франка.

Як і шмат хто з носьбітаў імпэрскай ідэі, Франка не належаў да тытульнай нацыі. Яго сям’я паходзіла з Галісіі і мела габрэйскія карані. Акрамя таго, прадстаўнікі роду Франка былі традыцыйна зьвязаны з морам і войскам. Страта заморскіх уладаньняў перажывалася тут балюча. Франсыска вырашае прысьвяціць сябе адраджэньню вайсковай славы Гішпаніі і накіроўваецца на службу ў Марока.

Аўтарытэт сярод салдат і здольнасьці (нават праціўнікі казалі, што генэрал — найлепшы палітык у Гішпаніі) урэшце прывялі яго да перамогі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0