На заплянаваны марш нэанацыстаў, пра які шырока паведамілі «Народная воля» і радыё «Свабода», не прыйшоў ніхто, акрамя саміх журналістаў.

Пішчыць мабільнік. Дзень Волі пачынаецца з SMSкі ад калегі па цэху «нячэсных» карэспандэнтаў: «Ідзеш на марш нэанацыстаў?»

Шукаючы словы для адказу, апранаюся ды зьбіраю рэчы. Дыктафон — як заўсёды, пашпарт — натуральна, грошай менш — рэвалюцыя ўсё-такі, усякае можа здарыцца. Сунуся да пракуратуры — месца анансаванага рандэву «фашыкаў». Пуста. Мо яшчэ зарана? Абыходжу па пэрымэтры комплекс КДБ — паводле іншых зьвестак, марш нэанацыстаў можа пачацца недзе там. Цішыня, сонейка, мінакі шыбуюць некуды па сваіх справах.

Нарэшце, а 14-й насупраць пракуратуры зьбіраецца купка людзей. Ведаю ўсіх — каго ў твар, каго асабіста. Адны журналісты. Арыйцы так і не зьявіліся. Мы рагочам, а самім прыкра. Хоць ты калашыны падкасай да каленяў, каб фотажурналістам ды тэлеапэратарам было каго паздымаць.

Мы ўдарна папрацавалі ў апошні месяц. Ажанілі вязьня Марыніча, ператварыўшы ягонае асабістае жыцьцё ў сьвецкую хроніку. Мы амаль паставілі Лукашэнкавага сына губэрнатарам Баранавіч ды намесьнікам дырэктара трэцяга мабільнага апэратара. Людзі, якія спрабуюць займацца беларускім піярам, у прыватных размовах ужо гавораць пра тое, што Віктара Лукашэнку, магчыма, пачынаюць «раскручваць». Калі так пойдзе далей, дык пад 2011 год мы забясьпечым інфармацыйную падтрымку стварэньню манархіі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0