Архіў

Тацяна Барысік

Усю жызьню узьніца

22 чэрвеня 2003 году, пятая гадзіна раніцы. На гаўбцы шматпавярховіка стаіць паўнаваты дзядзька і галёкае на ўвесь двор:

— Вайна! Вайна!

З вокнаў высоўваюцца заспаныя спалоханыя суседзі. Убачыўшы такую зацікаўленасьць, дзядзька на хвіліну сьціхае і, набраўшы паветра ў грудзі, працягвае яшчэ гучней:

— 62 гады таму пачалася вайна!

Гэткім чынам псыхічна хворы інвалід па мянушцы Кампутар вось ужо два гады запар нагадвае сваім сучасьнікам аб векапомным дні ў гісторыі Бацькаўшчыны.

60 гадоў, як няма вайны, а беларуская прымаўка «Хай тое немцу» ніяк ня зьнікне з ужытку.

Летам 1992 году магілёўскія дзеці разам з выхавальнікамі выехалі на аздараўленьне ў Нямеччыну. Падчас адпачынку вырашылі зладзіць канцэрт. Адзін хлопчык вызваўся чытаць верш, запэўніўшы, што верш вучылі ў школе і ён добра яго памятае.

Выйшаў на сцэну. Выкананьне сапраўды было нічога сабе, але тэматыку твору для вечарыны хлопец падабраў няўдала. На ўсю глядзельную залю загучалі палымяныя радкі, прысьвечаныя барацьбе з фашысцкімі акупантамі.

Дзьве бабулькі, што ня дужа ладзілі міжсобку, выпадкова зайшлі да суседкі ў адзін і той жа час. У адной зь іх унучка выйшла замуж у Нямеччыну. Ну, тая і хваліцца суседцы:

— Вой, добра ўладзілася мая ўнучка! І дом у яе вялікі, і вучыцца яна там, і машыну сама водзіць. І муж у яе харошы, і сьвякрова харошая…

— А ўсё адно фашысты! — не стрывала хвальбы непрыяцелька.

— Гаварыць буду ўсё, пра што памятаю, толькі вы не пра ўсё пішыце, — папярэджвае вэтэран карэспандэнта раёнкі.

60 гадоў страху?

У другой палове 80-х напярэдадні чарговага 9 Траўня наведалі прадстаўнікі мясцовай улады вясковага вэтэрана і пытаюць:

— Якую вам патрэбна аказаць дапамогу?

— Нічога мне ня трэба. Толькі вазок гною, агарод засеяць.

— Гэтага мы ня можам.

— Ну, калі ўжо гаўна даць ня можаце, то й няма пра што гаварыць.

У працоўным калектыве зайздросьнікі дражнілі яго Палонны Заяц. Заяц — гэта прозьвішча. А палонны, таму што немаўляткам роўна адны суткі на руках у маці пабыў у нямецкай няволі. Праз гэта цяпер меў ільготы, нават за сьвятло плаціў меней.

Задумалі жыхары маланаселенай вёскі купіць новае калодзежнае вядро.

Зьбіраць грошы даручылі Міхайлавічу, чалавеку адказнаму і вучанаму. Даведалася Валя, што й яна мусіць здаць грошы, прыбегла ў хату да Міхайлавіча і лямантуе:

— Грошы забіраеце! Зь сіраты ізьдзяёцеся, мой бацька на фронце загінуў!

На той час сіраціна мела каля пяцідзесяці пяці гадоў, зьбіралася на пэнсію. Васьмідзесяцігадовы Міхайлавіч паглядзеў на яе і з сумам зазначыў:

— Дык і я ж сірата.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе4

Украіна мае пяць ключавых патрабаванняў у рамках урэгулявання вайны5

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае42

Ультраправыя ў Германіі апярэдзілі блок Мерца па папулярнасці13

У Беларусі самакатчыкі будуць атрымліваць «лісты шчасця»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць