Уздых — нечытэльная фраза гісторыі каханьня.

Узрост сярэдні— калі ты вельмі малады для пэнсіі і вельмі стары для пошуку новай працы.

Улада — рэч, якая забівае тады, калі ты яе ня маеш.

Уласнасьць інтэлектуальная — стол, крэсла і асадка.

Уменьне лётаць на мятле — тое, што адрозьнівае ведзьму ад звычайнай жанчыны.

Урад — утрыманец прадпрымальніцтва.

Урок — пераход запісаў настаўніка ў запісы вучня без праходу праз чый-небудзь мозг.

Усё — гэта калі пад партрэтам зьяўляецца другая дата.

Усёдаравальнасьць — гэта калі ня помніш зла і крыўдаў, якіх прынёс іншым людзям.

Ускладненьне мэдыцынскае — раман з мэдсястрой.

Усьміхацца — рабіць зубы безабароннымі.

Уяўленьне — кволая зброя ў змаганьні з рэчаіснасьцю.

Фантазія — думка, якая разьвіваецца хутчэй, чым яе аўтар.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0