Зрабіць наша жыцьцё сьвятлейшым нескладана — было б жаданьне.

Паўгоду таму я набыў кватэру на апошнім паверсе дзевяціпавярхоўкі ў адным з спальных раёнаў сталіцы. Калі ў першы раз зламаўся ліфт, высьветлілася, што на лесьвічных пляцоўках не гарыць ніводная лямпачка. Паразмаўляў з суседзямі і даведаўся, што лямпачкі крадуць і б’юць, таму ўкручваць новыя бессэнсоўна. Вырашыў праверыць. Набыў дзесяць лямпачак і асьвятліў лесьвічную клетку. Пры гэтым ва ўсіх патронах былі выяўленыя перагарэлыя лямпачкі. Думка пра скрадзеныя лямпачкі аказалася стэрэатыпам. Лямпачкі проста перагаралі, але ніхто з жыльцоў не праяўляў ініцыятывы замяніць. Кожны чакаў, што гэта зробіць нехта іншы.

Ліфт зноў не працуе. Два дні перад рэфэрэндумам. Падымаюся да сябе наверх. Сусед зьнізу заўважае, што мне пашчасьціла падымацца па асьветленай лесьвіцы, бо ЖЭС перад рэфэрэндумам па ўсім пад’езьдзе ўкруціў лямпачкі. Не хачу расчароўваць чалавека і пагаджаюся.

Праз тры тыдні адзначаны першы факт крадзяжу. Замест лямпачак магутнасьцю 60 Вт укручваю лямпачкі магутнасьцю 150 Вт. Крадзяжы не паўтараюцца. Трохі неэканамічна, але сьветла, як у сонечны дзень. Пераходны пэрыяд патрабуе дадатковых высілкаў і выдаткаў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0