Прыйшла чарговая вясна, і пацягнула стомленых маразамі й сьнегам людзей да зеляніны. Пасьля ўсёнавакольнай шэрай гразі шукае чалавечае вока травы, цягнецца на прыроду.

Аднак народжаным беларусамі дзіўнавата бачыць кагосьці, каго цягне корпацца ў зямлі, ня маючы на мэце здабыцьцё харчаваньня. Давялося мне пабыць у сваякоў за Бугам. Як можна гэтак марнаваць свой час на непатрэбшчыну, якую пасьля не зьясі? Купляюць у краме і садзяць каля хаты экзатычныя хвойкі. І вечна апякуйся пасьля гэтымі ліліпуцкімі крывулямі. А то яшчэ рассыпаюць на ногі насеньне маўрытанскага траўніку…

Жыхары Забужжа сапраўды любяць такое, да чаго наш беларус ніколі не дадумаецца. Прыцягнуць на падворак камень, дзяруць яго вяхоткаю, мыюць шампунем. Потым паўдня круцяць яго туды-сюды на падворку. Ці добра ён глядзіцца з хаты і з вуліцы?

Беларус гэтак ніколі ня зробіць! Ён выкарыстае кожны лапік зямелькі пад цыбульку. Любы валун валіся ў крушню!

Да чаго дайшлі ў сваім Эўразьвязе: ідуць у краму па ўгнаеньне і гадзінамі там чытаюць інструкцыі. Гной для траўнікаў, падсыпка калійная для хвояў, гранулы для пышнейшага цьвіценьня, комлекснае ўгнаеньне для гародніны; угнаеньне вадкае, угнаеньне распушчальнае; угнаеньне для аднагадовых і для шматгадовых, угнаеньне — вы толькі ўдумайцеся! — для мху. … І ўсё гэта запакавана, ад 100-грамовых пакуначкаў да паўцэнтнэравых мяхоў. Здурнееш усё гэта прачытаць.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0