Адметная асаблівасьць беларускіх краявідаў — гэта мноства аброчных крыжоў.

У XIX ст. замежныя госьці, якія наведвалі беларускія землі, дзівіліся, што крыжоў тут болей, чым у суседніх Расеі і Польшчы. Крыжы падзяляліся на памятна-засьцерагальныя, прыдарожныя, раскрэсавыя, прыкрынічныя, на прошчах і г.д. Іх ушаноўвалі, зь імі змагаліся.

Як вядома, у другой палове ХІХ ст. узмацінілася расейская імпэрская палітыка і каталіцтва на беларускіх землях адчувала моцны ціск. Праз удзел у вызвольным руху перасьледаваліся ксяндзы, зачыняліся касьцёлы ці перарабляліся пад праваслаўныя цэрквы касьцёлы ды кляштары. Спазналі перасьлед царскіх уладаў і крыжы, бо ў пераносным сэнсе бралі ўдзел у паўстаньні 1863—1864 г. «Литовские епархиальные ведомости», рупар самадзяржаўя на беларускіх землях, з трывогай пісалі: «Ля крыжоў зьдзяйсьняліся розныя палітычныя маніфэстацыі, вэрбаваліся паляўнічыя ў шайкі… ля крыжоў прымалася прысяга». Паўстаньне было задушана, інсургенты адпраўленыя ў Сібір, маёнткі канфіскаваныя, аднак заставалася народная памяць. Народ пачаў ставіць крыжы на месцах баёў паўстанцкіх атрадаў. У 1864 годзе генэрал-губэрнатар Мураўёў выдаў загад, які забараняў ставіць або рамантаваць гэткія помнікі ля дарог, у палях і лясах. Наступным крокам стаў імпэратарскі загад 1870 г., які непасрэдна рэглямэнтаваў узьвядзеньне крыжоў:

«1. Асаблівую ўвагу зьвяртаць на крыжы прыдарожныя і на плошчах, і калі крыжы зладжаны непаважна ці парасьлі мохам і зусім заняпалі, то папраўляць іх няма патрэбы, а ў выпадках, калі тыя крыжы нязграбныя, зьняць іх і дрэва ўжываць на пячэньне прасфор.

2. Зусім забараніць устанаўленьне новых крыжоў.

3. Дазволіць аднаўленьне толькі тых заняпалых крыжоў, якія маюць асаблівае гістарычнае значэньне ці да якіх народ адчувае асаблівую нявыдуманую глыбокую пашану.

4. Унушаць прыхаджанам замест пастаноўкі крыжоў лепш рабіць ахвяраваньні на патрэбы храмаў.

5. Сачыць, каб форма крыжоў была чыста праваслаўнай».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Вялейкa

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0