На 50-годзьдзе стварэньня кампаніі «Макдональдс» і да праблемы інвэстыцыйнай прывабнасьці краіны. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Прыблізна дзесяць гадоў таму на Захадзе зьявіўся пазнавальны талмуд Джорджа Рытцэра «Макданальдызацыя грамадзтва». Аўтар даводзіў, што «Макдональдс» — гэта ня проста банальная тавэрна-паб, а новая працоўная мадэль накшталт фардызму, пабудаваная на максымальнай рацыяналізацыі вытворчасьці (напрыклад, працоўная культура ў «Макдаку» ўключае ў сябе татальны перавод супрацоўнікаў на кантракты, патагонную сыстэму і фактычную забарону прафсаюзнай дзейнасьці).

Больш за тое, гэтая этыка эксплюатацыі паступова выходзіць за межы чыста гастранамічна-кулінарнай індустрыі. Рытцэр мяркуе, што «макданальдызацыя» — гэта працэс, у выніку якога прынцыпы арганізацыі працы рэстарану хуткага харчаваньня пачынаюць дамінаваць ва ўсіх сфэрах амэрыканскага грамадзтва, а затым і ва ўсім сьвеце. Напрыклад, за акіянам існуюць нават газэты-«макдональдсы» накшталт «USA Today».

З часам самі нацыянальныя дзяржавы ператвараюцца ў гештальт забягайлавак, якія канкуруюць на міжнародным рынку паслуг. З той розьніцай, што іх спажыўцамі-наведвальнікамі становяцца не замбаваныя рэклямай кіндэры, а інвэстары. Апошнія выбіраюць, куды пайсьці, каб аддаць (інвэставаць) грошы таньней, каб задаволіць нейкія свае забабоны.

Рытцэрава тэорыя вельмі прыкольная, але, на маю думку, мае значны прабел. Яна не разглядае функцыянальнай ролі блазна Роналда ў маркетынгавай палітыцы кампаніі. Хто такі прыдуркаваты Роналд? Усім вядома, што Роналд — сымбаль кампаніі, які сваім выглядам і паводзінамі павінен выклікаць станоўчы вобраз брэнду, забясьпечваючы прыток кансумэраў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0