Юрэвіч Л. Мэмуары на эміграцыі: крыніцазнаўчае дасьледаваньне.

— Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 332 с. 200 ас.

Гэта ўжо чацьвёртая кніга ў сэрыі «Бібліятэка ЗБС «Бацькаўшчына», заснаванай мінулай вясной. Дасьледаваньне зьяўляецца працягам папярэдніх прац Лявона Юрэвіча, а перадусім «Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999). У «Мэмуарах на эміграцыі» друкуецца бібліяграфія нэкралёгаў і ўспамінаў, зьмешчаных у эмігранцкіх газэтах «Бацькаўшчына» і «Беларус», поўныя ўспаміны Ўладзімера Дудзіцкага «Даруй, што плачу», шчымлівыя, поўныя болю лісты Вольгі Таполі да Юркі Віцьбіча. Прадмову да кнігі напісаў вядомы дасьледчык з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў.

АГ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0