Рух «За свабоду» 7 ліпеня (субота) зьбіраецца зладзіць імпрэзу ў Вязынцы (Маладэчанскі р-н) да 125‑годзьдзя Янкі Купалы.

А 12:00 у Вязынцы пачнецца афіцыйнае сьвяткаваньне, якое ладзіцца мясцовымі ўладамі і чаргінцоўскім саюзам пісьменьнікаў.

Сябры руху «За Свабоду» заклікаюць сваіх прыхільнікаў сабрацца недалёка ад помніку Янку Купалу дзесьці а 14:30, пасьля таго як скончыцца афіцыйная частка. На імпрэзе будуць выступаць бард Віктар Шалкевіч і гурт «Рэха», магчыма, таксама Кася Камоцкая і Эдуард Акулін. Справа скончыцца сьвяточным пікніком.

Мае прыехаць і лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

У Вязынку можна даехаць электрычкамі Менск — Маладэчна, Менск — Алехнавічы з чыгуначнага вакзалу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?