1 — Вялікдзень у праваслаўных.

1 — Дзень працы.

1 — 75 год з дня нараджэньня драматурга й празаіка Алеся Петрашкевіча (1930).

2 — Сусьветны дзень Галакосту, у памяць пра шэсьць мільёнаў габрэяў, якіх зьнішчылі нацысты. Слова «галакост» з старажытнагрэцкай мовы перакладаецца як «зьнішчэньне агнём».

3 — Сусьветны дзень свабоды друку.

6 — 100 гадоў з дня нараджэньня паэта й перакладчыка Юркі Гаўрука (1905—1979), аўтара першай у Беларусi кнiгi паэтычных перакладаў «Кветкi з чужых палёў» (1928 г.).

7 — 125 гадоў з дня нараджэньня навукоўца Мiхала Ромэра (1880—1945), аднаго з ідэолягаў «краёўцаў». Супрацоўнічаў з «Нашай Нівай», узначальваў віленскую масонскую лёжу «Літва», у якую ўваходзілі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі.

9 — Дзень Перамогі.

9 — 75 гадоў з дня нараджэньня фізыка Мiхаiла Цэдрыка (1930—1994).

9 — 50 гадоў з дня нараджэньня гісторыка Ўладзiмера Емяльянчыка (1955—2003).

10 — Радаўніца.

11 — 150 гадоў з часу заснаваньня графам Яўстахам Тышкевічам у Вільні музэю старажытнасьцяў (1855 г.).

13 — 100 гадоў з дня нараджэньня народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты (1905—2000).

13 — 75 гадоў з дня сьмерці нарвэскага дасьледчыка Арктыкі Фрыт’ёфа Нансэна, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 1922 г.

14 — 50 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Данiлава (1955), чальца-карэспандэнта НАН Беларусi, навукоўца ў галiне сацыялёгii й палiталёгii.

16 — 50 гадоў з дня нараджэньня гімнасткі Вольгі Корбут (1955).

18 — 75 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Нарбута (1930), дасьледчыка генэалёгiі шляхецкіх родаў Беларусi, Лiтвы, Польшчы, Украiны й Расеi, старшыні Маскоўскага рэгiянальнага аб’яднаньня Мiжнароднай асацыяцыi беларусiстаў.

19 — 525 гадоў (1480) з дня сьмерці польскага храніста Яна Длугаша.

20 — 75 гадоў з дня нараджэньня філёзафа Мiкалая Жукава (1930), заснавальніка беларускай навуковай школы ў галiне фiлязофскiх праблем тэорыi сыстэм, кiбэрнэтыкi, матэматыкi й iнфарматыкi.

22 — 75 гадоў ад нараджэньня фальклярыста Івана Цішчанкі (1930—2001).

23 — 25 год з дня сьмерці опэрнай сьпявачкі (сапрана), народнай артысткі Беларусі Ларысы Александроўскай (1904—1980).

24 — 75 гадоў з дня нараджэньня мастачкі і змагаркі за правы жанчын Галiны Русак (у дзявоцтве Родзькі) (1930—2000), беларускі, што жыла ў ЗША.

25 — 75 год з дня нараджэньня Мікалая Дземянцея (1930). Кіраваў Вярхоўным Саветам БССР у 1990—1991 г., пры ім была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

27 — 75 гадоў з дня нараджэньня навукоўца ў галiне ядзернай энэргетыкi Валянцiна Барысевiча (1930).

28 — 100 год публікацыі першага беларускага верша Янкі Купалы — верша «Мужык» у газэце «Северо-Западный край» (1905).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0