Новы нумар штогодніка прысьвечаны дырэктару нью-ёрскага Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўту Кіпелю.

Друкуюцца ўспаміны-абразкі пра сп.Вітаўта У.Арлова, Т.Бэрда, Я.Запрудніка, А.Мальдзіса, Г.Сагановіча, Ю.Туронка, З.Шыбекі. Зьмешчана бібліяграфія твораў В.Кіпеля — кнігі, артыкулы, рэцэнзіі (460 пазыцый).

У разьдзеле «Тэксты» — артыкулы пра Ўладзімера Дубоўку, Восіпа Арлоўскага й яго кнігу «Беларускія народныя расказы». Артыкулы пра БАПЦ, БЦР, мовазнаўчую канфэрэнцыю 1942 г. Разьдзел «Літаратура» прадстаўлены паэзіяй Я.Золака, Зьніча, зацемкамі Я.Юхнаўца.

Сярод дакумэнтаў — ліст жонкі Алеся Салаўя, які праясьняе прычыны дэпрэсіі паэта ў Аўстраліі. Своеасаблівая сэнсацыя — факсыміле справаздачы амэрыканскага разьведчыка аб «вандроўцы» ў Беларусь у 1948—1949 г. і побыце ў беларускіх партызан. Калі гэта не фальсыфікацыя, вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0