Пакарэньне Эквадору

5 і 7 траўня беларуская альпінісцкая экспэдыцыя зьдзейсьніць узыходжаньне на адны з найвышэйшых вульканаў сьвету — Чымбараза і Катапаксі, што знаходзяцца ў Эквадоры (Паўднёвая Амэрыка). Беларусаў, якімі кіруе альпініст Сяргей Варывода, не палохае ні палітычны крызіс у Эквадоры, ні неспрыяльнае надвор’е, ні нават тое, што нядаўна вульканы прымусілі пахвалявацца мясцовых жыхароў. З траўня альпіністы спусьціліся ў кратэр вулкану Кілятоа.

Аўтамабіліст-пераможца

Чэмпіён Беларусі пінскі «Аўтамабіліст» стаў пераможцам міжнароднага турніру па матаболе, прысьвечаным 60-годзьдзю Перамогі. Турнір і праходзіў у Пінску. «Аўтамабіліст» перамог ва ўсіх сустрэчах, а ў фінале перамог францускую каманду «Вальрэас» (Францыя). Трэцяе месца заваявала каманда «Юна» з Лунінца.

Посьпех Жаўнова

Клюб «Масква» ў міжсэзоньне зрабіў удалую пакупку — галкіпэра нацыянальнай футбольнай зборнай і барысаўскага БАТЭ Юр’я Жаўнова. Зь сямі тураў футбольнага расейскага першынства ён адстаяў «на нуль» у шасьці. «Масква» цяпер займае першае месца ў чэмпіянаце Расеі.

АР, bbcrussian.com, belta.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0